Справка
Нарадзіўся 02.04.1930, в. Іванькаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць. Крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1955; аспірантура, 1960).
Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы.
Месца працы, пасада: газета "Сельская праўда" (1953–1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкая школа Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынская школа Камянецкага раёна і Малазводская школа Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955–1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскі раённы аддзел народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958–1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчы інстытут педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960–1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрства асветы Беларускай ССР (1962–1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965–1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (01.10.1968–19.12.1969, рэктар).
Памёр 19.12.1969.
Варыянтная форма
Gusak, Sârgej Adamavič (1930—1969) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965.
Анкета вучонага (без анкеты).
Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13.
Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.