Справка
Кантакты:
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, вул. Леніна, 19
Тэлефон: + 375 17 327 29 22
МЗС вядзе сваю гісторыю з часоў утварэння рэспублікі. Спачатку яго прадстаўлялі член урада па замежных справах у складзе Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, Камісарыят па замежных справах БССР (утвораны ў 1919 г.), Наркамат замежных спраў Літоўска-Беларускай ССР, Народны камісарыят па замежных справах (сфарміраваны ў 1920 г.). У 1923 г. НКЗС БССР рэарганізаваны ва Упраўленне ўпаўнаважанага НКЗС СССР пры СНК БССР. 01.02.1944 Вярхоўным Саветам СССР прыняты закон "Аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін", у сувязі з якім НКЗС СССР пераўтвораны з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі. З 26.03.1946 – Міністэрства замежных спраў БССР. З 1991 г. – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дзейнічае на аснове "Палажэння аб Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь" ад 31.07.2006. Праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы знешніх сувязей і ажыццяўляе каардынацыю знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці краіны.
Варыянтная форма
МЗС РБ (скарачэнне) |
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 3. — Минск, 2000.
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
Сайт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.