unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шкільтэр, Карл Юр'евіч (кандыдат гістарычных навук ; 1891—1941)

    Нарадзіўся 14.06.1891, ..., Буртніекская воласць, Валміерскі павет, Ліфляндская губерня (Латвія). Гісторык. Кандыдат гістарычных навук, прафесар.
    Адукацыя: Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова (Масква, 1926).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя латышскіх калоній у СССР; гісторыя Латвіі.
    Месца працы, пасада: у перыяд грамадзянскай вайны – ва Уладзівастоку, Інстытут беларускай культуры (1920-я, з 1927 – сакратар Латышскай камісіі), АН БССР (Латышскі сектар, з 1929), Інстытут нацыянальных меншасцей АН БССР (Латышская секцыя, з 1933, загадчык секцыі), Дзяржаўная бібліятэка і бібліяграфічны інстытут БССР імя У. І. Леніна (в. а. дырэктара), Інстытут гісторыі АН БССР (з мая 1936, навуковы супрацоўнік секцыі Захаду).
    Рэпрэсіраваны. Арыштаваны 03.12.1937, асуджаны 10.09.1940 за "шпіянаж на карысць буржуазнай Латвіі", памёр 04.02.1941 ад запалення лёгкіх у Ухта-Іжэмскім лагеры. Рэабілітаваны 24.06.1957.

        Варыянтная форма
    Šķilters, Kārlis (1891—1941) (латышская мова)
    Škiltèr, Karl Ur'evič (1891—1941)
    Шкільтар, Карл Юр'евіч (1891—1941)

        Гл. таксама
    Шкильтер, Карл Юрьевич (кандидат исторических наук ; 1891—1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Латышскія калоніі на Беларусі : гістарычнае развіццё латышскіх сялянскіх гаспадарак / К. Шкільтэр. — Мінск, 1931.
    Latgales nacionalais jautajums = Латгальскае нацыянальнае пытанне / K. Šķilters ; Baltkreevijas Zinatņu akademija, Latveešu sektors. — Minskā, 1934.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шкільтэр Карл Юр'евіч / Віктар Астрога, Уладзімір Калаткоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 205.
    Шкільтар Карл Юр'евіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 230. — Інфармацыя: кандыдат гістарычных навук.
    Шкільтэр Карл Юр'евіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 344.
    Шкильтер Карл Юрьевич // Возвращенные имена : Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталининский репрессий. — Минск, 1992. — С. 112.
    Этнічныя меншасці ў Еўрапейскім Саюзе: асноўныя прававыя крыніцы : вучэбна-метадычны дапаможнік. — Мінск, 2017. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/187809/1/EMEU.pdf (Інфармацыя на с. 272.)
    Сайт "Timenote".