unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бабіч, Юрый Міхайлавіч (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1966)

    Нарадзіўся 07.05.1966, в. Сарокі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1999), дацэнт (2000).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", 1990); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (аспірантура, спецыяльнасць "Мовазнаўства", 1995).
    Навуковыя інтарэсы: лексічная каларыстыка; культура маўлення; мова сродкаў масавай інфармацыі; беларуска-польскія моўныя паралелі.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1990; філалагічны факультэт, кафедра беларускага мовазнаўства, дацэнт (з 2000). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2003), Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама (2010).

        Варыянтная форма
    Babіč, Ûryj Mіhajlavіč (нар. 1966)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Бабич, Юрий Михайлович (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Семантычныя палі "Колер" і "Святло" ў мове твораў Якуба Коласа : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 05.03.1999 : зацверджана 23.06.1999 / Бабіч Юрый Міхайлавіч. — Віцебск, 1999.
    Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа : манаграфія / Ю. М. Бабіч. — Віцебск, 2002.
    Каларонімы ў паэтычных творах Янкі Купалы і Максіма Багдановіча / Ю. М. Бабіч, С. М. Маскаленка // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 2000. — № 1 (15). — С. 57—61.
    Ліхтонім як элемент сакральнай эстэтыкі ў "Жыціі Еўфрасінні Полацкай" / Ю. М. Бабіч // Пісьменства і друк на Віцебшчыне : гісторыя і сучаснасць : [Рэгіянальная навуковая канферэнцыя, 15–16 кастрычніка 1996 г.]. — Віцебск, 1996. — С. 89—92.
    Анкета вучонага.
    Сайт ВДУ імя П. М. Машэрава.
    БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.