На главную |
---|
Справка
Фамін, Уладзімір Аўрамавіч (кандыдат філасофскіх навук ; 1935—1994) |
Нарадзіўся 20.05.1935, в. Старынка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1977).
Адукацыя: Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча (1953), Мінская вышэйшая партыйная школа (аддзяленне журналістыкі, 1964), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: Ветрынскі дзяцячы дом (Быхаўскі раён; выхавацель), газеты Быхаўскага і Шклоўскага раёнаў (літаратурны работнік), Ленінскі раённы камітэт КПБ г. Мінска (загадчык аддзела прапаганды і агітацыі), выдавецтва "Вышэйшая школа" (рэдактар), газета "Мінская праўда" (загадчык ідэалагічнага аддзела), часопіс "Политинформатор и агитатор" (адказны сакратар), Беларускі ўніверсітэт культуры (дацэнт філасофіі, у 1979–1985 – дэкан факультэта бібліятэказнаўства і бібліяграфіі).
Загінуў у аўтакатастрофе 14.10.1994.
Варыянтная форма
Famin, Uladzimir Aŭramavič (1935—1994) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый |
Фомин, Владимир Аврамович (кандидат философских наук ; 1935—1994) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Научно-техническая революция и формирование нового отношения к труду в период строительства коммунизма (на материалах промышленности Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.00.01 / Фомин Владимир Аврамович. — Минск, 1976.
Социалистическая демократия / В. А. Фомин, П. Г. Игнатович, И. И. Власенко. — Минск, 1983.
Человек, труд, машина в условиях развитого социализма / В. А. Фомин. — Минск, 1976.
Падслухаў сэрца : [вершы] / Уладзімір Фамін. — Мінск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Фамін Уладзімір // Пісьменнікі Магілёўшчыны : бібліяграфічны паказальнік. — Магілёў, 1993. — С. 220—221.
Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |