unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Грынчык, Мікалай Міхайлавіч (доктар філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; 1923—1999)

    Нарадзіўся 01.08.1923, мяст. Быцень, Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (сучас. аг. Быцень, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Гродзенскі педагагічны інстытут (1952), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы народнасці літаратуры; літаратура і фальклор; творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш.
    Месца працы, пасада: Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (1954–1970), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1970–1980, загадчык кафедры беларускай літаратуры), Беларускі ўніверсітэт культуры (з 1980, загадчык кафедры літаратуры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1977).
    Памёр 12.10.1999, пахаваны на радзіме.

        Варыянтная форма
    Grynčyk, Mikalaj Mihajlavič (1923—1999)
    Грынчык, Мікола (1923—1999)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
    Грынчыкі (дынастыя / сям'я)
    Гринчик, Николай Михайлович (доктор филологических наук ; литературоведение ; 1923—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фольклорные традиции в белорусской дооктябрьской поэзии : автореферат монографии ... доктора филологических наук : 642 / Н. М. Гринчик. — Минск, 1970.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гринчик Микола // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 213—214. (Информация: дата смерти ошибочная.)
    Гринчик Микола // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1 : Брестская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 304. (Информация: дата смерти ошибочная.)
    Грынчык Мікола // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 484.
    Грынчык Мікола / М. М. Барсток // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1995. — Т. 2. — С. 221.
    Грынчык Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябіліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1993. — Т. 2. — С. 268—270.
    Грынчык Мікола / Г. К. Тычко // Максім Багдановіч : энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — С. 182.
    Мікола Грынчык // ЛіМ. ― 1999. — 15 кастрычніка. — С. 15.
    Фатаграфія.