Справка
Нарадзіўся 15.07.1953, г. Мінск. Музыкант-выканавец (гітара, скрыпка, альт), кампазітар, аранжыроўшчык, педагог.
Адукацыя: Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (1968), Мінскі інстытут культуры (1992).
Навуковыя інтарэсы: музычная педагогіка; выканальніцкае майстэрства (гітара, электрагітара); ансамблевае выканальніцтва; мова, стыль і жанры рок- і джазавай музыкі; джазавая імправізацыя; метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
Месца працы, пасада: музычныя калектывы "Блики", "2+2", "Пане браце", "Дисконты", "Орбита-67", "Верасы" (1975–1979), "Тоніка" (1981–1982), Аб'яднанне музычных ансамбляў (Мінск; 1982–1987), тэатр сатыры і гумару "Хрыстафор" (1987–1990, музычны рэдактар), аркестры Беларускага дзяржаўнага цырка (1990–1993), Praha Cirk Centrum, Cyrk Peniny (Польшча), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1989, факультэт музычнага мастацтва, кафедра мастацтва эстрады, дацэнт, у 1997–2006 – загадчык кафедры).
Памёр 15.12.2014.
Варыянтная форма
Ugol'nik, Vladzimir Pâtrovič (1953—2014) |
Угол (1953—2014) (псеўданім, руская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Фарміраванне прафесійных якасцей будучых эстрадных выканаўцаў у працэсе сумеснай дзейнасці кафедры мастацтва эстрады і Маладзёжнага тэатра эстрады / У. П. Угольнік, В. П. Раінчык // Сацыяльна-гуманітарныя навукі ў сістэме вышэйшай школы : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (5—6 лютага 2002 г.). — Мінск, 2003. — С. 211—215.
Анкета вучонага (без анкеты).
Угольнік Уладзімір // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. — Мінск, 2008. — С. 308—309.
Гітара сама не зайграе / Уладзімір Угольнік ; гутарыў Алесь Кірыковіч // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 10 сакавіка. — С. 10.
Гитарозавр / Владимир Угольник ; беседовала Татьяна Батюк // Минский курьер. — 2006. — 11 октября. — С. 13.
Гитарная атака Владимира Угольника / беседовал А. Зотов // Знамя юности. — 1999. — 16 марта.
КраеУгольная гитара Беларуси / Владимир Угольник ; беседовала Марина Тихомирова // Jazz-квадрат. — 2007. ― № 6. ― С. 22―24.
Сайт "Вікіпедыя".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.