unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гардон, Майсей Карпілевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1905—1984)

    Нарадзіўся 06.05.1905, г. Вільня, Расійская імперыя (Вільнюс, Літва). Урач-тэрапеўт, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1964).
    Адукацыя: Віленскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1930).
    Навуковыя інтарэсы: лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; гарманальная тэрапія; клінічная лабараторная дыягностыка; электракардыяграфія.
    Месца працы, пасада: г. Вільня (ардынатар бальніцы), Куранецкі раённы аддзел аховы здароўя (Вілейскі раён, Мінская вобласць; з 1945, загадчык аддзела), Вілейская абласная бальніца (галоўны ўрач да 1949), Вілейская цэнтральная раённая бальніца (загадчык тэрапеўтычнага аддзялення).
    У гады Вялікай Айчыннай вайны – у яўрэйскім гета, з 1943 – у партызанскіх атрадах імя М. Кутузава, "Знішчальнік", з красавіка 1944 – урач партызанскай брыгады імя Л. Даватара.
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1961), медаль "Партизану Отечественной войны" I ступені.
    Памёр 00.00.1984.

        Варыянтная форма
    Gardon, Majsej Karpilevič (1905—1984)
    Гардон, Майсей Карлавіч (1905—1984)

        Гл. таксама
    Вілейская цэнтральная раённая бальніца
    Гордон, Моисей Карпилевич (кандидат медицинских наук ; внутренние болезни ; 1905—1984) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Некоторые показатели состояния сердечно-сосудистой системы у больных, леченных адренокортикотропным гормоном (АКТГ) и кортикостероидами : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / М. К. Гордон. — Минск, 1963.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гардон Майсей Карпілевіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 566—567.
    Сайт Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы.