![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Міхайлаў, Віктар Паўлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1949—2001) |
Нарадзіўся 13.12.1949, г. Вілейка, Мінская вобласць. Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1994).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, 1972).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка.
Месца працы, пасада: Інстытут электронікі АН БССР (1972–1974, стажор-даследчык), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974–1993, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, навуковы супрацоўнік, з 1990 – загадчык лабараторыі), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1993, Міжнародны лазерны цэнтр, у 1993–1999 – дырэктар цэнтра, адначасова прыборабудаўнічы факультэт, кафедра "Лазерная тэхніка і тэхналогія", у 1996–2001 – загадчык кафедры).
Памёр 20.02. 2001. Пахаваны ў г. Ньютан, штат Масачусетс, ЗША.
Варыянтная форма
Mihajlaŭ, Viktar Paŭlavič (1949—2001) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Твердотельные лазеры с пассивной синхронизацией мод и управляемыми временными характеристиками излучения : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Михайлов Виктор Павлович. — Минск, 1989.
Анкета вучонага (без анкеты).
Михайлов Виктор Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 319.
Михайлов Виктор Павлович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 373.
Міхайлаў Віктар Паўлавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 573.
Сайт Вілейскай гімназіі № 1 "Логас".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |