Справка
Нарадзіўся 02.07.1963, г. Мінск. Спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2009).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыялізацыя "Тэарэтычная фізіка", 1985), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (аспірантура, 1994), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).
Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цела (нелінейныя з'явы; сінергетычныя эфекты і ўтварэнне структуры ); тэорыя разбурэння (распаўсюджванне трэшчын); нелінейная дынаміка і матэматычная тэорыя сацыяльных працэсаў; этнадынаміка.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць; пешы турызм.
Месца працы, пасада: Беларускае рэспубліканскае НВА парашковай металургіі (1985–1990, навуковы работнік), ТАА "Namika" (Мінск; 1994–1998, дырэктар), Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999–2002, загадчык лабараторыі этнічных і сацыяльных даследаванняў), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1990–1995 і з 2002, прафесар кафедры "Тэарэтычная механіка", у 2003–2013 – загадчык НДЛ дынамікі сістэм і механікі матэрыялаў), па сумяшчальнасці Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь (2005–2011) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2006).
Загінуў 03.07.2013.
Варыянтная форма
Miklaševič, Igar Alâksandravič (1963—2013) |
Miklashevich, Ihar A. (1963—2013) (англійская мова) |
Дзедіч, Стах (1963—2013) (псеўданім) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние структурной неоднородности на процессы стохастизации и регуляризации процессов деформирования и разрушения твердых сред : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Миклашевич Игорь Александрович. ― Чебоксары, 2004.
Прароцтва : аповесць, апавяданні / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1992.
Эпілог : спроба ўбачыць наш шлях / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1997.
Анкета вучонага (без анкеты).
Памяти Игоря Александровича Миклашевича // Теоретическая и прикладная механика. — 2015. — Вып. 30. — С. 336—337.
Сайт "Laboratory of Systems Dynamics and Material Mechanics. Belarusian National Technical University".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.