Справка
Нарадзіўся 05.02.1902, г. Мінск. Спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі і супраціўлення матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1955).
Адукацыя: Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток; механічнае аддзяленне, 1927).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя пругкасці; трываласць зварных злучэнняў; устойлівасць канструкций; горная механіка; дынаміка і трываласць машын і механізмаў (аўтамабіляў); супраціўленне матэрыялаў; тэарэтычная механіка.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (1927–1930, навуковы супрацоўнік), Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1930–1939, з 1931 – загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1933 – кафедры супраціўлення матэрыялаў), Крыварожскі горнарудны інстытут (1939–1958, загадчыr кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1959, машынабудаўнічы факульт'т, кафедра тэарэтычнай механікі, прафесар, у 1959–1968 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1972).
Памёр 07.06.1979, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск (участак 41, рад 5, месца 12).
Варыянтная форма
Tatur, Genadz' Kuz'mič (1902—1979) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Графоаналитический метод решения задач устойчивости и динамики элементов сооружений : (метод фиктивных нагрузок) : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Г. К. Татур. — Кривой Рог, 1954.
Анкета вучонага (без анкеты).
Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 249.
Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 598.
Татур Геннадий Кузьмич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 620.
Сайт "Род фамилии Татур".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.