Справка
Нарадзіўся 12.12.1923, станцыя Негарэлае, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1984). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1949; аспірантура, 1955).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вытворчых прыбораў; прымяненне прынцыпаў функцыянальнай узаемазамяняльнасці для павышэння якасці, дакладнасці і надзейнасці прадукцыі; метралагічнае забеспячэнне і інтэнсіфікацыя тэхналагічных працэсаў у машына- і прыборабудаванні.
Месца працы, пасада: Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968–1979, начальнік Упраўлення вышэйшых вучэбных устаноў), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1949, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра "Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы", прафесар, у 1961–1984 – загадчык кафедры "Прыборы дакладнай механікі", у 1968–1979 – па сумяшчальнасці, у 1962–1968 – дэкан машынабудаўнічага факультэта, 1979–1984 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 2 ступені (1985), знакі "За заслуги в стандартизации" (1968), "За отличные успехи в работе высшей школы" (1970) і інш.
Памёр 00.00.2015.
Варыянтная форма
Kascûkovič, Sârgej Scâpanavič (1923—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Некоторые вопросы качества поверхности, обработанной резанием с применением электрического тока : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / С. С. Костюкович. — Минск, 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
Касцюковіч Сяргей Сцяпанавіч / Б. Дз. Далгатовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 162.
Костюкович Сергей Степанович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 101—103.
Костюкович Сергей Степанович — студент, военный, ученый / Кислюк В. С., Яколцевич В. Г. // БПИ, БГПА, БНТУ ― история, традиции, перспективы. — Минск, 2011. — С. 113.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.