Справка
Нарадзіўся 28.06.1916, г. Тбілісі, Грузія. Спецыяліст у галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў. Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1939; аспірантура, 1949).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічная механіка і рэалогія бетонных сумесей; трываласць і дэфарматыўнасць бетону; тэхналогія вырабу бетонных і жалезабетонных вырабаў і канструкцый.
Месца працы, пасада: Савецкая Армія (1939–1946, чыгуначныя войскі), трэст "Закаўказметалургбуд" (1949–1958, цэнтральная лабараторыя выпрабавання будаўнічых матэрыялаў), Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1958–1971, загадчык аддзела спецыяльнага жалезабетону і лабараторыі асноў фізікі бетону), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (будаўнічы факультэт, у 1959–1971 – загадчык кафедры "Будаўнічыя матэрыялы", 1978–1989 – кафедры "Тэхналогія бетону і жалезабетону", 1989–1993 – прафесар кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1989), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), "Знак Почета" (1966), Айчыннай вайны II ступені (1985), медаль Францыска Скарыны (1997) і інш.
Памёр 19.01.2007.
Варыянтная форма
Ahverdaŭ, Iosif Mikalaevič (1916—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Вопросы общей теории бетона в связи с его структурными и технологическими особенностями : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Ахвердов И. Н. — Москва, 1957.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ахвердаў Іосіф Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 144.
Ахвердов Иосиф Николаевич / И. И. Леонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 163.
Ахвердов Иосиф Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 53.
Ахвердов Иосиф Николаевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 110—111.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.