Справка
У канцы 1918 і пачатку 1919 г. на хутары Навінкі ўтворана псіхіятрычная калонія.
У сярэдзіне 1920-х гг. называецца 1-я Савецкая працоўная калонія псіхічнахворых Навінкі.
З 1930-х гг. уваходзіць у псіхіятрычнае аддзяленне Мінскай губернскай савецкай бальніцы.
У час Вялікай Айчыннай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі знішчаны фашыстамі, а памяшканні калоніі акупанты выкарыстоўвалі ў якасці складоў для інвентара і фуражу.
У 1944 г. на базе калоніі "Навінкі" адкрыта абласная псіхіятрычная бальніца.
З 01.01.1949 – Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца.
З 1972 – Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца.
З 2009 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (загад Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 04.02.2009).
Кантакты:
Адрас: 220053, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152.
Тэлефон: (+375 17) 335-32-19
E-mail: rkpb@mail.belpak.by
Варыянтная форма
Абласная псіхіятрычная бальніца (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Мінская абласная псіхіятрычная бальніца (папярэдні загаловак) |
РКПБ (Мінск) (скарачэнне) |
РНПЦ псіхічнага здароўя (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў) |
РПБ (Мінск) (скарачэнне) |
Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца (Мінск) (папярэдні загаловак) |
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Мінск) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
100 лет на страже психического здоровья, 1918—2018 / Республиканский научно-практический центр психического здоровья. — [Б. м.], 2018.
Сайт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя.