unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мурашка, Анатоль Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; 1927—1990)

    Нарадзіўся 29.04.1927, в. Беразіно, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік УАСГНІЛ (1982, у 1983–1986 – акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1960).
    Навуковыя інтарэсы: прынцыпы і метады асушэння балот і пераўвільготненых зямель з выкарыстаннем палімерных і інш. матэрыялаў; праблемы прыродакарыстання.
    Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (1955–1957, кафедра будаўнічай механікі, асістэнт), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1961–1983, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1966 – загадчык лабараторыі пластмасс і шкломатэрыялаў), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983, дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1974).
    Памёр 18.03.1990.

        Варыянтная форма
    Muraška, Anatol' Ivanavič (1927—1990)

        Гл. таксама
    Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск)
    Мурашко, Анатолий Иванович (доктор технических наук ; 1927—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основы проектирования, расчетов и строительства горизонтального пластмассового дренажа в Белорусской ССР : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 06.531 / А. И. Мурашко. — Москва, 1971.
    Исследование осадки торфяной залежи под влиянием ее осушения : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / А. И. Мурашко. — Минск, 1961.
    Аб асяданні паверхні балот у часе / А. І. Мурашка // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—123.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 317.
    Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 32.
    Мурашко Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 266.
    Мурашко Анатолий Иванович (к 90-летию со дня рождения) // Мелиорация. — 2017. — № 2. — С. 70—71.