Справка
Нарадзіўся 04.06.1907, в. Гарадок, Глускі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1932).
Навуковыя інтарэсы: праектаванне і эксплуатацыя асушальных і асушальна-ўвільгатняльных сістэм; меліярацыя балот.
Месца працы, пасада: трэст "Калхідбуд" (Грузія; начальнік праектнага аддзела), Калхідская доследна-меліярацыйная станцыя (намеснік дырэктара), трэст "Белмеліяпраект" (начальнік трэста), Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (дырэктар), Міністэрства меліярацыі Беларускай ССР (1956–1957, міністр), Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (1945–1956 і 1957–1959, намеснік міністра), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1959–1977 – дырэктар, 1977–1978 – загадчык лабараторыі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1973), ордэны Вялікай Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і інш.
Памёр 26.01.1991.
Варыянтная форма
Zubec, Vasil' Martynavič (1907—1991) |
Зубец, Васіль Марцінавіч (1907—1991) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Пути совершенствования строительства и эксплуатации гидромелиоративных систем в Белорусской ССР : доклад о печатных трудах автора на соискание ученой степени доктора технических наук : 531 / В. М. Зубец. — Москва, 1968.
Исследование нарушений устойчивости осушительных систем в БССР и мероприятия по их устранению : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / В. М. Зубец. — Минск, 1954.
Анкета вучонага (без анкеты).
Зубец Васіль Марцінавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 245.
Зубец Васіль Мартынавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 392.
Зубец Василий Мартынович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 685.
Зубец Васіль Мартынавіч (да 100-годдзя з дня нараджэння) / Яўген Канаплеў // Мелиорация. — Минск, 2017. — № 2. — С. 69—70.