unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа (Мінск)

    У 1957 г. пры кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута на грамадскіх пачатках створана спецыяльная лабараторыя пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Романа. У 1959 г. на заводзе "Ударнік" утворана базавая лабараторыя парашковай металургіі БПІ, якая ў 1963 г. пераўтворана ў галіновую навукова-даследчую лабараторыю, а ў 1965 г. – у праблемную. На базе гэтай лабараторыі ў 1972 г. створаны Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі БПІ (пастанова Савета Міністраў БССР ад 07.09.1972 № 272). У 1980 г. на базе НДІПМ БПІ створана Беларускае рэспубліканскае Навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі ў складзе НДІ парашковай металургіі (галаўная арганізацыя), спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю, эксперыментальна-лабараторнага палігона і завода па вытворчасці вырабаў з металічных парашкоў у г. Маладзечна. У 1996 г. аб'яднанне пераўтворана ў Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі. У 2006 г. канцэрн рэарганізаваны ў дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Інстытут парашковай металургіі". З 06.09.2018 – Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа.
    Адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Платонава, 41
    Тэлефон: (+375 17) 292-82-71
    E-mail: office@pminstitute.by ; alexil@mail.belpak.by

        Варыянтная форма
    Powder Metallurgy Institute named after academician O. V. Roman (Мінск) (англійская мова)
    Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі (папярэдні загаловак)
    НДІ парашковай металургіі (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Жылкін, Уладзімір Барысавіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1919—1997)
    Званароў, Яўгеній Уладзіміравіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1936)
    Институт порошковой металлургии имени академика О. В. Романа (Минск) (на іншай мове)
    Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі (Мінск) (больш шырокае паняцце)
    Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа (Мінск). Дырэктар (асацыятыўнае паняцце)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа.