На главную |
---|
Справка
Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа (Мінск) |
У 1957 г. пры кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута на грамадскіх пачатках створана спецыяльная лабараторыя пад кіраўніцтвам прафесара А. В. Романа. У 1959 г. на заводзе "Ударнік" утворана базавая лабараторыя парашковай металургіі БПІ, якая ў 1963 г. пераўтворана ў галіновую навукова-даследчую лабараторыю, а ў 1965 г. – у праблемную. На базе гэтай лабараторыі ў 1972 г. створаны Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі БПІ (пастанова Савета Міністраў БССР ад 07.09.1972 № 272). У 1980 г. на базе НДІПМ БПІ створана Беларускае рэспубліканскае Навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі ў складзе НДІ парашковай металургіі (галаўная арганізацыя), спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю, эксперыментальна-лабараторнага палігона і завода па вытворчасці вырабаў з металічных парашкоў у г. Маладзечна. У 1996 г. аб'яднанне пераўтворана ў Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі. У 2006 г. канцэрн рэарганізаваны ў дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Інстытут парашковай металургіі". З 06.09.2018 – Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа.
Адрас: 220005, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Платонава, 41
Тэлефон: (+375 17) 292-82-71
E-mail: office@pminstitute.by ; alexil@mail.belpak.by
Варыянтная форма
Powder Metallurgy Institute named after academician O. V. Roman (Мінск) (англійская мова) |
Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі (папярэдні загаловак) |
НДІ парашковай металургіі (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сайт Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |