Справка
Нарадзіўся 01.01.1939, д. Паланіца, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне агульнага земляробства, педагог. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1968).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (агранамічны факультэт, 1961), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: метады даследавання тарфяных глебаў; вывучэнне сельскагаспадарчых культур для арганагенных глебаў; касмічная біялогія; экалагічная адукацыя і выхаванне навучэнцаў.
Месца працы, пасада: Інстытут меліярацыі НАН Беларусі (з 1961), адначасова Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (кіраўнік секцыі касмічнай біялогіі, кружка па экалогіі), гімназія № 6 г. Мінска (педагог дадатковай адукацыі).
Узнагароды: прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адорных навучэнцаў і студэнтаў.
Памёр 12.07.2017.
Варыянтная форма
Trybis, Valeryj Paŭlavič (1939—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние водно-воздушного режима торфяно-болотных почв на рост и развитие гороха и люпина : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 530 / В. П. Трибис. — Минск, 1968.
Касмічная біялогія / В. П. Трыбіс // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 148—149.
Анкета вучонага (без анкеты).
Памяти ученого, коллеги и светлого человека : [Валерий Павлович Трибис] / А. Мееровский // Мелиорация. — 2017. — № 3. — С. 86—87.
Сайт Цэнтра экалагічных рашэнняў. Некралог.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.