unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Саладкоў, Аляксандр Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; фізіялогія ; 1960—2013)

    Нарадзіўся 05.10.1960, г. Віцебск. Урач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага таварыства фізіёлагаў імя І. П. Паўлава, сапраўдны член Нью-Ёркскай акадэміі навук, Таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны (ЗША).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1984), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне", 2005).
    Навуковыя інтарэсы: механізмы лакальнай рэгуляцыі тонусу каранарных сасудаў у норме і пры паталагічных працэсах; распрацоўка фармакалагічных і нефармакалагічных метадаў іх карэкцыі.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1984–2009, асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, у 2001–2009 – прарэктар па навуковай рабоце), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2009–2013, рэктар).
    Памёр 14.10.2013.

        Варыянтная форма
    Saladkoŭ, Alâksandr Pâtrovič (1960—2013)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Рэктар
    Солодков, Александр Петрович (доктор медицинских наук ; физиология ; 1960—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Солодков Александр Петрович (05.10.1960 г. — 14.10.2013 г.) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2013. — № 4. — С. 166—167.
    Падрабязней...