Справка
Мемарыяльны комплекс гісторыі вышэйшай навуковай арганізацыі Рэспублікі Беларусь – Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адначасова культурна-асветніцкая ўстанова. Адкрыты ў 1989 г. да 60-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і размешчаны ў будынку галоўнага корпуса. На плошчы каля 250 кв. м. размешчана больш за 3, 5 тыс. экспанатаў.
Экспазіцыя музея адлюстроўвае гісторыю станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых напрамкаў, навуковую і навукова-практычную дзейнасць навукоўцаў, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў краіны, станаўленне акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навук, выдатныя дасягненні беларускіх навукоўцаў, міжнародныя навуковыя сувязі, пытанні дзяржаўнага кіраўніцтва навукай.
Варыянтная форма
Музей гісторыі НАН Беларусі (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў) |
Музей Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск) |
Гл. таксама