unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сцепаненка, Аляксандр Васілевіч (доктар тэхнічных навук ; 1938—2005)

    Нарадзіўся 05.10.1938, г. Орша, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне металаапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1977). Акадэмік НАН Беларусі (1986).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1961; аспірантура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя металаў; парашковая металургія; ультрагукавая апрацоўка матэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі аўтамабільны завод (1961–1963), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1966–1992, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра "Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам", у 1975–1990 – загадчык кафедры, 1976–1977 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 1977–1987 – прарэктар па навуковай рабоце), Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (з 1992, загадчык аддзялення пластычнасці).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1988), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984).
    Памёр 15.02.2005, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Scepanenka, Alâksandr Vasilevič (1938—2005)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-тэхналагічны факультэт
    Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск)
    Степаненко, Александр Васильевич (доктор технических наук ; 1938—2005) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование анизотропии контактного трения при открытой осадке и прокатке : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / А. В. Степаненко. — Минск, 1966.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 307.
    Степаненко Александр Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 110.
    Степаненко Александр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 492.
    Степаненко Александр Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 505.
    Степаненко Александр Васильевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 90—91.
    Сайт "Википедия".