unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мараш, Якаў Навумавіч (доктар гістарычных навук ; 1917—1990)

    Нарадзіўся 07.01.1917, г. Гродна. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974).
    Адукацыя: Віленскі ўніверсітэт (1936–1939), Львоўскі ўніверсітэт (1939–1940).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя каталіцкай царквы на тэрыторыі Польшчы і Літвы 16–18 стст. (зямельная ўласнасць дыяцэзій і манаскіх ордэнаў, становішча сялянства ў царкоўных уладаннях, роля Ватыкана і езуітаў у падрыхтоўцы Брэсцкай уніі 1596, барацьба каталіцкага духавенства супраць ідэй вальнадумства і атэізму); гісторыя Гродзеншчыны.
    Месца працы, пасада: Ківярэцкая СШ (пас. Ківерцы, Валынская вобласць, Украіна; 1940–1941), Брыкаўская СШ (с. Брыкаўка, Духаўніцкі раён, Саратаўская вобласць, Расія; 1941–1945), СШ № 2 г. Гродна (1945–1949, у 1945–1946 – дырэктар), Гродзенскі гарадскі аддзел народнай адукацыі (1949–1953, загадчык метадычнага кабінета), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (у 1946–1953 – па сумяшчапьнасці, з 1955 – на пастаяннай аснове, прафесар кафедры гісторыі БССР, у 1978–1981 – загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР, 1981–1988 – кафедры гісторыі БССР, 1970–1973 – дэкан гісторыка-педагагічнага факультэта ).
    Памёр 25.09.1990.

        Варыянтная форма
    Maraš, Âkaŭ Navumavіč (1917—1990)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
    Мараш, Яков Наумович (доктор исторических наук ; 1917—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Ватикан и Белоруссия : (очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии) (1569—1795) : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 571 / Мараш Я. Н. — Минск, 1968.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Мараш Якаў Навумавіч / І. А. Фёдараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 106—107.
    Мараш Якаў Навумавіч / Ігар Фёдараў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 73.
    Мараш Якаў Навумавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 122—124 : фота.
    Мараш Яков Наумович // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. ― Херсон, 2015. — С. 116—124.
    Якаў Навумавіч Мараш (1917—1990) : да 80-годдзя з дня нараджэння / Марат Батвіннік // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 185—190.
    Электронная бібліятэка ГрДУ імя Я. Купалы.