unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мараш, Якаў Навумавіч (доктар гістарычных навук ; 1917—1990)

    Нарадзіўся 07.01.1917 (25.12.2016 па ст.ст.), г. Гродна. Гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974).
    Адукацыя: Віленскі ўніверсітэт, з 1939 – Львоўскі ўніверсітэт, гістарычны факультэт (1940).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя каталіцкай царквы на тэрыторыі Польшчы і Літвы (пераважна 16–18 стст.): зямельная ўласнасць дыяцэзій і манаскіх ордэнаў, становішча сялянства ў царкоўных уладаннях, роля Ватыкана і езуітаў у падрыхтоўцы Брэсцкай уніі 1596, барацьба каталіцкага духавенства супраць ідэй вальнадумства і атэізму; гісторыя г. Гродна і Гродзеншчыны.
    Месца работы, пасада: Ківярэцкая сярэдняя школа, пас. Ківерцы Валынскай вобласці (настаўнік); Брыкаўская сярэдняя школа Духаўніцкага раёна Саратаўскай вобласці (1941–1945, настаўнік гісторыі, геаграфіі і нямецкай мовы); Гродзенская сярэдняя школа № 2 (1945–1946, дырэктар, 1946–1949, настаўнік гісторыі і геаграфіі); Гродзенскі гарадскі метадычны кабінет (1949–1953, загадчык кабінета); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1946, выкладчык лацінскай мовы і гісторыі, з 1956 – кафедра гісторыі, дацэнт, у 1970–1973 – дэкан гісторыка-педагагічнага факультэта, у 1978–1981 – загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР, у 1981–1987 – загадчык кафедры гісторыі БССР).
    Памёр 25.09.1990.

        Варыянтная форма
    Maraš, Âkaŭ Navumavіč (1917—1990)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
    Мараш, Яков Наумович (доктор исторических наук ; 1917—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Ватикан и Белоруссия : (очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии) (1569—1795) : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 571 / Мараш Я. Н. — Минск, 1968.
    Мараш Якаў Навумавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 73.
    Мараш Якаў Навумавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940–2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 122—124 : фота.
    Якаў Навумавіч Мараш (1917–1990) : да 80-годдзя з дня нараджэння / Марат Батвіннік // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 185—190.
    Мараш Яков Наумович // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. ― Херсон, 2015. — С. 116—124.
    Электронная бібліятэка ГрДУ імя Я. Купалы.
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.