unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бяспамятных, Нікіфар Дзмітрыевіч (кандыдат педагагічных навук, матэматык ; 1910—1987)

    Нарадзіўся 10.04.1910, с. Сарафанава, Ягоршынскі (Арцёмаўскі) раён, Свярдлоўская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (1949).
    Адукацыя: Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага (фізіка-матэматычны факультэт, 1933), Пермскі дзяржаўны педагагічны інстытут (аспірантура, 1936).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя матэматыкі і матэматычнай адукацыі; методыка навучання матэматыцы.
    Месца працы, пасада: Благавешчанскі педагагічны інстытут (1936–1937), Мінскі настаўніцкі інстытут (1937–1938), Беларускі політэхнічны інстытут (1938–1941), Карэльскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1960–1964, загадчык кафедры элементарнай матэматыкі), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1945–1960 і 1964–1983, матэматычны факультэт, кафедра геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, дацэнт, у 1964–1974 – загадчык кафедры элементарнай матэматыкі, 1974–1977 – кафедры геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі).
    Памёр 00.00.1987.

        Варыянтная форма
    Bâspamâtnyh, Nikifar Dzmitryevič (1910—1987)

        Гл. таксама
    Бяспамятных (дынастыя / сям'я)
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
    Беспамятных, Никифор Дмитриевич (кандидат педагогических наук ; 1910—1987) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научное и методическое значение алгебраических работ Н. И. Лобачевского : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / Беспамятных Н. Д. — Гродно, 1949.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Бяспамятных Нікіфар Дзмітрыевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 94—95.
    Беспамятных Никифор Дмитриевич // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. — Херсон, 2015. — С. 228.
    Сайт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.