unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кандрацьева, Святлана Вітальеўна (доктар псіхалагічных навук ; 1926—2004)

    Нарадзілася 05.05.1930, с. Вінагробль, Курскі раён, Курская вобласць, Расія. Псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1978), прафесар (1981). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць "Псіхалогія", 1950).
    Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы і асобы настаўніка; сацыяльная перцэпцыя; псіхалагічная рэгуляцыя камунікатыўнай дзейнасці; фарміраванне асобы (здольнасцяў і характару); сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя рабочага ў працоўным калектыве; акмеалагічныя заканамернасці станаўлення прафесіяналізму ў рабоце з людзьмі.
    Месца работы, пасада: Мікалаеўскі педагагічны інстытут, Украіна (1950–1951, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Камянец-Падольскі педагагічны інстытут (1951—1957, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Львоўскі (з 1961 пераведзены ў г. Драгобыч), Драгобыцкі педагагічны інстытут (1958–1979, з 1966 – загадчык кафедры псіхалогіі); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1979, кафедра педагогікі і псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1981 – кафедра псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1998 – кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, загадчык кафедры, з 2000 – навукова-даследчая лабараторыя прафесійнага развіцця асобы, загадчык лабараторыі) .
    Узнагароды: медаль "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
    Памерла 15.01.2004, пахавана ў г. Гродна.

        Варыянтная форма
    Kandrac'eva, Svâtlana Vital'eŭna (1926—2004)
    Падчашынская, Святлана Вітальеўна (1926—2004) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
    Кондратьева, Светлана Витальевна (доктор психологических наук ; 1926—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...