unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жарскі, Міхаіл Васільевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1930—2004)

    Нарадзіўся 05.05.1930, в. Поплава, Шчучынскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (цяпер Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць). Гісторык, спецыяліст у галіне гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі і гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Кандыдат гістарычных навук (1970), прафесар (1986).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, гістарычны факультэт (1955).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; даследаванне праблем грамадзянскай гісторыі Беларусі і методыка выкладання яе ў сярэдняй школе.
    Месца работы, пасада: навучальныя ўстановы (школы) г. Ваўкавыска (настаўнік, завуч, дырэктар); Аддзел народнай адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (1963–1967, намеснік начальніка аддзела); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1967–2004; выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі КПСС, у 1973–1979 – дэкан гісторыка-педагагічнага факультэта, у 1979–1990 – загадчык кафедры гісторыі КПСС, загадчык кафедры палітычнай гісторыі, у апошнія гады жыцця – прафесар кафедры гісторыі Беларусі і кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў).
    Узнагароды: ордэн "Знак Пашаны".
    Памёр у 2004 г., пахаваны ў г. Гродна.

        Варыянтная форма
    Žarskі, Mіhaіl Vasіl'evіč (1930—2004)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
    Жарский, Михаил Васильевич (кандидат исторических наук ; 1930—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Деятельность Коммунистической партии Белоруссии по развитию народного образования в республике (1946–1950 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 570 / М. В. Жарский. — Минск, 1970.
    Жарскі Міхаіл Васільевіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940–2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 82—83 : фота.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
    Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.