Справка
Нарадзіўся 10.02.1940, в. Заточча, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне гігіены, экалогіі і спартыўнай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (1995).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969), аспірантура (1972).
Навуковыя інтарэсы: гігіена працы ў розных галінах вытворчасці; пытанні забруджвання навакольнага асяроддзя; уздзеянне стрэсу і цяжкіх металаў на арганізм чалавека; ахова здароўя і захоўванне генафонду беларускай нацыі.
Месца работы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1972–1977, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт кафедры гігіены; 1980–2004 – кафедра агульнай гігіены, дацэнт, прафесар, у 1990–2004 – загадчык кафедры); Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў Акадэміі навук БССР, Гродна (1977–1980, малодшы навуковы супрацоўнік); Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 2004, кафедра спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры, прафесар).
Узнагароды: медаль "За доблесную працу" (1991), знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (1998).
Памёр 15.03.2007.
Варыянтная форма
Amâl'ânčyk, Mіhaіl Scâpanavіč (1940—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Амяльянчык Міхаіл Сцяпанавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940–2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013. — С. 41—42 : фота.
Амяльянчык Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1996. — Т. 1. — С. 330.
Омельянчик Михаил Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 568.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Рэпазіторый Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сайт "Grodno.by". Дата смерці: 14.03.2007.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.