На главную |
---|
Справка
Круглік, Генадзь Сяргеевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1937—2009) |
Нарадзіўся 26.01.1937, г. Узда, Мінская вобласць. Фізік-тэарэтык, оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1976), прафесар (1983).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Оптыка", 1962).
Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка.
Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1959–1977, навуковы супрацоўнік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (у 1977–1987 – загадчык кафедры прыкладной оптыкі, 1981–1987 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 1987–2008 – рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых кірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі).
Памёр 21.12.2009.
Варыянтная форма
Kruglik, Genadz' Sârgeevič (1937—2009) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влияние коллективных свойств системы одинаковых атомов на поглощение, испускание и рассеяние излучения : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / Г. С. Круглик. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Круглік Генадзь Сяргеевіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 482.
Круглик Геннадий Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 311.
Круглик Геннадий Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 156.
Круглик Геннадий Сергеевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 25—26.
Круглік Генадзь Сяргеевіч // Памяць : Уздзенскі раён. — Мінск, 2003. — С. 484.
У истоков лазерного гироскопа : памяти Геннадия Круглика / П. Апанасевич [и др.] // Веды. — 2010. — 20 декабря (№ 51).
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.
Рэпазіторый БНТУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |