![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Скіба, Пётр Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; 1946—2004) |
Нарадзіўся 03.01.1946, в. Лявонавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне абсталявання і тэхналогій лазернай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2000), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1983).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Фізіка. Матэматыка", 1969).
Навуковыя інтарэсы: структурна-фазавыя змяненні шклопадобных і полікрысталічных аксідных матэрыялаў функцыянальнага прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпраменьвання, нізкатэмпературнай плазмы і электрычных палёў; распрацоўка новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.
Месца працы, пасада: сярэднія школы Магілёва і Магілёўскай вобласці, Інстытут прыкладной оптыкі АН Беларусі (Магілёў; з 1971, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (1996–2004, кафедра фізікі, прафесар).
Памёр 08.10.2004.
Варыянтная форма
Skiba, P. A. Pëtr Alâksandravič (1946—2004) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Лазерно-стимулированная модификация стекловидных и поликристаллических оксидных материалов : диссертация ... доктора технических наук : 05.03.07 : защищена 09.12.1999 : утверждена 28.06.2000 / Скиба Петр Александрович. — Могилев, 1999.
Исследование поверхностных явлений на окислах металлов при воздействии лазерного излучения : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / Скиба Петр Александрович. — Минск, 1983.
Анкета вучонага (без анкеты).
Скіба Пётр Аляксеевіч [Аляксандравіч!] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 457.
Скиба Петр Александрович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 120.
Скиба Петр Александрович // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 97.
Сайт "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |