unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ярмаш, Мікалай Адамавіч (доктар тэхнічных навук ; вылічальная тэхніка ; 1933—2004)

    Нарадзіўся 08.06.1933, в. Востранка, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (спецыяльнасць "Элементы і ўстройствы вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання", 1992).
    Адукацыя: Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтаматычныя тэлемеханічныя і электравымяральныя прыборы і ўстройствы", 1956), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (аспірантура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: метады, элементы і ўстройствы аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм.
    Месца працы, пасада: Ерэванскі навукова-даследчы інстытут матэматычных машын (з 1957, інжынер), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1960, загадчык лабараторыі спецыяльных вылічальных машын, галоўны інжынер), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі (з 1965, галоўны навуковы упрацоўнік, з 1965 – загадчык лабараторыі спецыялізаваных інфармацыйна-даведачных сістэм, у 1970–1983 – намеснік дырэктара).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978) і інш.
    Памёр 29.05.2004.

        Варыянтная форма
    Ârmaš, Mikalaj Adamavič (1933—2004)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск)
    Ярмош, Николай Адамович (доктор технических наук ; вычислительная техника ; 1933—2004) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Разработка основ теории и устройств автоматизированных информационных систем конструкторско-технологического назначения : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.13.05 ; 05.13.12 / Ярмош Николай Адамович. — Москва, 1991.
    Исследование импульсного магнитного дешифратора : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Н. А. Ярмош. — Минск, 1966.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ярмаш Мікалай Адамавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 300.
    Ярмош Николай Адамович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 729.
    Ярмош Николай Адамович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область: в 2 кн., кн. 2. — С. 505.
    Ярмош Николай Адамович // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 190—191.