unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Леановіч, Іван Іосіфавіч (доктар тэхнічных навук ; 1929—2018)

    Нарадзіўся 18.04.1929, в. Цырын, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1970).
    Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1953), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і энергетыкі лясной прамысловасці (аспірантура, 1960).
    Навуковыя інтарэсы: дарожнае матэрыялазнаўства; будаўніцтва, рамонт і ўтрыманне дарог; арганізацыя навукі і падрыхтоўкі кадраў для дарожна-транспартнага комплексу.
    Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1953, прафесар кафедры сухапутнага транспарту лесу і дарожных машын, у 1965–1980 – загадчык кафедры, 1963–1968 – прарэктар па навуковай рабоце), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968–1984, намеснік міністра), Міністэрства вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба (1984–1988, саветнік міністра), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1979–2015, прафесар кафедры "Будаўніцтва і эксплуатацыя дарог", у 1979–2009 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1981) і інш.
    Памёр 06.10.2018.

        Варыянтная форма
    Leonovič, Ivan Iosifovič (1929—2018)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт транспартных камунікацый
    Леонович, Иван Иосифович (доктор технических наук ; 1929—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование параметров и прочности автомобильных лесовозных дорог : доклад по опубликованным работам, представленный на соискание ученой степени доктора технических наук : 450 / Леонович Иван Иосифович. — Ленинград, 1972.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Леановіч Іван Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 170—171.
    Леонович Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 442—443.
    Леонович Иван Иосифович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской политехнической академии. — Минск, 2000. — С. 122—124.
    Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) / В. Н. Яромко // Автомобильные дороги и мосты. — 2014. — № 1. — С. 87—88.
    Памяти Ивана Иосифовича Леоновича // Весці БНТУ. — Мінск, 2018. — 31 кастрычніка.
    Жизнь, посвященная науке / Марина Савошко // Транспортный вестник. — 2019. — 18 апреля. — С. 11.