Справка
Нарадзіўся 09.03.1938, г. Горкі (Ніжні Ноўгарад), Расія. Спецыяліст у галіне элементаў і ўстройстваў вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Кандыдат тэхнічных навук (1973), старшы навуковы супрацоўнік (1983).
Адукацыя: Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (1962).
Навуковыя інтарэсы: суперкамп'ютарныя канфігурацыі і тэхналогіі (архітэктурныя, апаратныя і канструктыўна-тэхналагічныя рашэнні).
Месца працы, пасада: Мінскі завод электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзе (з 1962), Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын (1969–1999), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1999, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі высокапрадукцыйных сістэм, у 2002–... – загадчык аддзела сумесных праграм суперкамп'ютарных сістэм). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: ордэн СССР "Знак Почета" (1988), нагрудны знак "Почетный радист" (1983) і інш.
E-mail: nick@newman.bas-net.by
Варыянтная форма
Paramonaŭ, Mikalaj Mikalaevič (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка систем управления и контроля движения дискретного носителя информации по тракту читающих автоматов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.13.01 / Парамонов Николай Николаевич. — Минск, 1973.
Парамонов Николай Николаевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 155—156.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.