На главную |
---|
Справка
Малкоў, Ігар Георгіевіч (доктар архітэктуры ; кандыдат тэхнічных наук ; нар. 1937) |
Нарадзіўся 21.07.1937, г. Сярэдзіна-Буда, Сумская вобласць, Украіна. Інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне архітэктуры, праектавання і будаўніцтва грамадзянскіх, прамысловых, сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў. Доктар архітэктуры (1996), прафесар (1990). Кандыдат тэхнічных навук (1975). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1998).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", 1959), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка архітэктурна-будаўнічага фарміравання грамадзянскіх і сельскагаспадарчых будынкаў.
Месца работы, пасада: Інстытут "Гомельграмадзянпраект" (1960–1971, 1982–1993, кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў, начальнік аддзела); БелНДІдзіпрасельбуд (1971–1976, галоўны інжынер праектаў); Інстытут "Віцебскграмадзянпраект" (1976–1981, галоўны інжынер); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1993, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра "Архітэктура і будаўніцтва", загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2000).
E-mail: apgs@bsut.by
Варыянтная форма
Malkoŭ, Іgar Georgіevіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |