unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Максіменка, Сяргей Афанасьевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1954—2026)

    Нарадзіўся 13.08.1954, гар. пас. Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2014). Ганаровы член Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (2009).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1976; аспірантура, 1980).
    Навуковыя інтарэсы: фізіка нанаструктур; распаўсюджванне электрамагнітных хваль у нанаструктурах; электрамагнітныя матэрыялы ў нанаструктураваных кампазітаў.
    Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (1976–1977, інжынер), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1977 – выкладчык, з 1980 – навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем, з 1986 – Інстытута ядзерных праблем, у 1992–2012 – загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў, 1997–2000 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 2013–2026 – дырэктар, адначасова ў 2000-2005 – намеснік першага прарэктара ўніверсітэта, начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі).
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2020), званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2025) і інш.
    Памёр 16.03.2026.

        Варыянтная форма
    Maksimenka, Sârgej Afanas'evič (1954—2026)

        Гл. таксама
    Інстытут ядзерных праблем (Мінск)
    Максименко, Сергей Афанасьевич (доктор физико-математических наук ; физика ; 1954—2026) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Распространение волн и волновых пакетов в периодических и диспергирующих средах : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.02 / Максименко Сергей Афанасьевич. — Минск, 1996.
    Spontaneous decay of the excited state of an emitter near a finite-length metallic carbon nanotube / A. M. Nemilentsau [et al.] // Physical Reviev B. — 2010. — Vol. 82, iss. 23. — P. 235—411.
    Анкета вучонага.
    Максіменка Сяргей Афанасьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 546.
    Максименко Сергей Афанасьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 622.
    Сайт Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некралог.
    Сайт "Википедия".
    Сайт БДУ.
    Электронная бібліятэка БДУ.
    Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU.