Справка
Дынастыя юрыстаў. Прадстаўнікі беларускага замежжа (Расія). Заснавальнік – Якушаў Аляксандр Мікалаевіч (нар. 1952), доктар гістарычных навук, кандыдат юрыдычных навук, кандыдат педагагічных навук. Жыў і вучыўся ў Віцебску і Мінску, працаваў у Віцебску (да 1986). Яго дачка – Якушава Таццяна Аляксандраўна (нар. 1976), кандыдат юрыдычных навук. Ураджэнка Віцебска. Закончыла Стаўрапольскі дзяржаўны ўніверсітэт, Бернскі ўніверсітэт (Швейцарыя), стажыравалася ў Інстытуце інтэлектуальнай ўласнасці Макса Планка (Мюнхнен, Германія). Працавала ў Стаўрапольскім філіяле Паўночна-Каўказскай акадэміі дзяржаўнай службы.
Варыянтная форма
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Якушава Аляксандра Мікалаевіча.
Сайт "Яндекс. Диск".