Справка
Нарадзіўся 01.08.1953, г. Пінск, Брэсцкая вобласць. Кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Расійскага таварыства ўрачоў аднаўленчай медыцыны.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976), Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (ардынатура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: тэрапія; кардыялогія; медыцынская рэабілітацыя.
Кіраўнік навуковай школы "Дыягностыка, тэрапія, прафілактыка захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы".
Месца работы, пасада: Арэхаўская раённая бальніца, Віцебская вобласць (1977–1979, урач-тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Беларускі НДІ кардыялогіі (1980–1982, урач-ардынатар); санаторый "Крыніца", пас. Ждановічы, Мінская вобласць (урач-тэрапеўт аддзялення рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1987; факультэт удасканалення ўрачоў, кафедра тэрапіі, асістэнт; з 1996 – лячэбны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, в. а. загадчыка, з 2000 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2001).
E-mail: k_vlad@tut.by
Варыянтная форма
Kazloŭski, Uladzimir Iosifavič (нар. 1953) |
Kozlovsky, Vladimir (нар. 1953) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Казлоўскі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 433.
Козловский Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 127.
Козловский Владимир Иосифович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 57—58.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны каталог Бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.