![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Дзямчук, Мiхаiл Iванавiч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1946—2016) |
Нарадзіўся 28.05.1946, в. Дзявяткі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі, прыбора- і машынабудавання, дзяржаўны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1968; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: прыбора- і машынабудаванне; сістэмны аналіз і арганізацыйнае праектаванне; праблемы развіцця вышэйшай адукацыі; адукацыйныя стандарты і тэхналогіі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1970–1985, у 1976–1984 – НДІ прыкладных фізічных праблем, загадчык лабараторыі, 1983–1985 – загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў), ЦК КПБ (1985–1988, загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў), Міністэрства народнай адукацыі БССР (1988–1990, міністр), Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991–1994 – намеснік старшыні, 2000–2001 – намеснік прэм'ер-міністра), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1994–2000 – рэктар, 2001–2002 – дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ (2002–2014 – рэктар, з 2014 – прарэктар па інфармацыйна-аналітычнай рабоце).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1996), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і інш.
Памёр 26.07.2016.
Варыянтная форма
Dzâmčuk, Mihail Ivanavič (1946—2016) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |