Справка
Нарадзіўся 20.08.1925, в. Зялёныя Лукі, Гомельскі раён. Літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1960, дысертацыя апублікавана ў выглядзе манаграфіі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі, 1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: развіццё рэалізму ў бельгійскай і французскай літаратурах; праблематыка сучаснага замежнага рамана; гісторыя і методыка выкладання замежнай літаратуры.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1956, філалагічны факультэт, кафедра замежнай літаратуры, дацэнт, у 1966–1979 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Памёр 22.07.1983, Мінск, пахаваны на Паўночных могілках.
Варыянтная форма
Mickevič, Barys Paŭlavič (1928—1983) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Шарль де Костер и становление реализма в бельгийской литературе / Б. П. Мицкевич. — Минск, 1960.
Анкета вучонага (без анкеты).
Міцкевіч Барыс Паўлавіч / І. В. Шаблоўская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 489.
Міцкевіч Барыс Паўлавіч / І. В. Шаблоўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 652.
Міцкевіч Барыс // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 323—324.
Есть у нас два берега : [воспоминания] / Инесса Мицкевич // Публицисты. — Минск, 2000. — С. 199—206.
Сайт філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.