На главную |
---|
Справка
Голуб, Маргарыта Леанідаўна (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; 1935—1993) |
Нарадзілася 29.11.1935, г. Воткінск, Удмуртыя, Расія. Геахімік, географ. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1973), дацэнт (1985).
Адукацыя: Іжэўскае педагагічнае вучылішча (1954), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Фізічная геаграфія", 1959), Інстытут геалогіі Башкірскага філіяла АН СССР (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: геахімія ландшафтаў і экзагенных арэолаў радовішчаў карысных выкапняў на Паўднёвым Урале; геахімія вулканагенных парод Магнітагорскага мегасінклінорыя; стан і развіццё прыродна-тэрытарыяльных комплексаў Брэсцкага Палесся; педагогіка вышэйшай школы; тэорыя і методыка научання геаграфіі.
Месца працы, пасада: Башкірскае тэрытарыяльнае геалагічнае ўпраўленне (1959–1962, інжынер-геахімік), Інстытут геалогіі Башкірскага філіяла АН СССР (1965–1980, малодшы навуковы супрацоўнік), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1980–1993, дацэнт кафедры геаграфіі, у 1984–1993 – загадчык кафедры).
Узнагароды: медаль "Ветеран труда" (1984) і інш.
Памерла 31.08.1993.
Варыянтная форма
Golub, Margaryta Leanidaŭna (1935—1993) |
Гл. таксама
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Геаграфічны факультэт |
Голуб, Маргарита Леонидовна (кандидат геолого-минералогических наук ; 1935—1993) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Геохимическая характеристика пород зоны гипергенеза медноколчеданных месторождений Южного Урала и формы нахождения в них меди, цинка, свинца и молибдена : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.02 / Голуб Маргарита Леонидовна. — Москва, 1973.
Анкета вучонага (без анкеты).
Голуб Маргарыта Леанідаўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 103—104.
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |