На главную |
---|
Справка
Літвін, Андрэй Антонавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; нар. 1966) |
Нарадзіўся 12.01.1966, г. Жашкаў, Чаркаская вобласць, Украіна. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2015), дацэнт (2010).
Адукацыя: Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1989; ад'юнктура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: прагназаванне ў медыцыне; сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў; камп'ютар-асісціраваная хірургія; дыягностыка і лячэнне захворванняў і траўм органаў брушной поласці; методыка выкладання хірургіі ў вышэйшай школе.
Месца работы, пасада: Закаўказская ваенная акруга (г. Ленкарань, Азербайджан; 1989–1991, вядучы хірург дывізіі), Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1994–1995, ст. ардынатар клінікі ваенна-палявой хірургіі), Гомельская абласная клінічная бальніца (1995–2016, урач-хірург, з 2001 – намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе), Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя І. Канта (2016–2022, прафесар кафедры хірургічных дысцыплін), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у 2009–2016 – па сумяшчальнасці, дацэнт кафедры хірургічных хвароб № 1, з 2023 – на пастаяннай аснове, прафесар кафедры хірургічных хвароб № 3). Інфармацыя на 2023.
E-mail: aalitvin@mail.by
Варыянтная форма
Litvin, Andrèj Antonavič (нар.1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Инфицированный панкреонекроз: компьютерное прогнозирование, профилактика, диагностика и хирургическое лечение : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.01.17 ; 03.01.09 / Литвин Андрей Антонович. — Москва, 2014.
Экспериментально-клиническое обоснование способов местного гемостаза при повреждениях печени и селезенки : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.27: защищена 05.12.1994 : утверждена 00.00.0000 / Литвин Андрей Антонович. — Санкт-Петербург, 1994.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Рэпазіторый ГДМУ.
Электронны каталог РНМБ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |