Справка
Нарадзіўся 15.08.1960, г. Патсдам, Германія. Урач-гастраэнтаролаг. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2023).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1983; аспірантура, спецыяльнасць "Унутраныя хваробы", 1988).
Навуковыя інтарэсы: гастраэнтэралогія; хранічныя дыфузныя захворванні печані.
Месца работы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1983–1989, кафедра гаспітальнай тэрапіі, кафедра тэрапіі № 1 ФПК, асістэнт); Віцебскі філіял навукова-даследчага клінічнага інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (1990–1998 – загадчык лабараторыі нарміравання паказчыкаў здароўя насельніцтва, 1998–2000 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 2000–2002 – дырэктар); Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2002–2008 – прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры ўнутраных хвароб № 1 з курсам гематалогіі лячэбнага факультэта, у 2008–2013 – дэкан медыка-дыягнастычнага факультэта, з 2013 – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2012).
E-mail: kalinin-nir@rambler.ru
Варыянтная форма
Kalinin, Andrèj Leanidavič (нар. 1960) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...