Справка
Нарадзілася 19.07.1946, в. Корды, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць. Філосаф, спецыяліст у галіне эстэтыкі, тэорыі і гісторыі культуры. Кандыдат філасофскіх навук (1977), дацэнт (1984).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Журналістыка", кваліфікацыя "Літаратурны работнік газеты", 1970; аспірантура, 1976).
Навуковыя інтарэсы: гераічнае ў мастацтве; нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў культуры.
Пазапрафесійная дзейнасць: паслядоўнік стваральніка аздараўленчай і духоўнай сістэмы Парфірыя Іванова. Аўтар кнігі аб сістэме загартоўвання "Детка".
Месца працы, пасада: Дзяржаўны музей У. У. Маякоўскага (1970–1973), Інстытут філасофіі АН СССР (1976–1980), Музей-кватэра В. Я. Брусава (1980–1981), Шахцінскі тэхналагічны інстытут бытавога абслугоўвання (Растоўская вобласць, 1981), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1989–2001, дацэнт кафедры філасофіі, кафедры гісторыі і тэорыі рэлігіі і атэізму, этыкі і эстэтыкі, кафедры культуралогіі, кафедры агульнай і ўзроставай псіхалогіі).
Памерла 00.00.2008.
Варыянтная форма
Laŭranûk, Nadzeâ Scâpanaŭna (1946—2008) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Героический характер в социалистическом искусстве : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.00.04 / Лавренюк Надежда Степановна. — Москва, 1976.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лаўранюк Надзея Сцяпанаўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 139.
Лавренюк Надежда Степановна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Вып. 1. — С. 88.
Сайт Жабінкаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.