unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бабіна, Марыя Паўлаўна (доктар ветэрынарных навук ; нар. 1959)

    Нарадзілася 17.10.1959, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982).
    Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
    Месца работы, пасада: калгас "За власть Советов" Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982–1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1986 – лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 – факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, у 2005–2020 – загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы імя акадэміка Х.С. Гарагляда, з 2021 – прафесар). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011).

        Варыянтная форма
    Babina, Maryâ Paŭlaŭna (нар. 1959)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Факультэт ветэрынарнай медыцыны
    Бабина, Мария Павловна (доктор ветеринарных наук ; род. 1959) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Иммунная реактивность цыплят-бройлеров в онтогенезе, разработка средств для ее коррекции и профилактики кишечных болезней и гиповитаминозов : диссертация ... доктора ветеринарных наук : 16.00.01 : защищена 22.05.2003 : утверждена 23.12.2003 / Бабина Мария Павловна. — Витебск, 2003.
    Иммунная реактивность цыплят-бройлеров в онтогенезе и ее коррекция микробными препаратами / М. П. Бабина. — Витебск, 2002.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
    Рэпазіторый ВДАВМ.
    Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.