Справка
Нарадзіўся 03.10.1938, прыіск Нечаканы, Краснаярскі край, Расія. Спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфармацыйных тэхналогій. Кандыдат тэхнічных навук (1986).
Адукацыя: Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Радыёфізіка – электроніка", 1960).
Навуковыя інтарэсы: лічбавыя картаграфічныя сістэмы, метады, сродкі іх стварэння і кантролю.
Месца працы, пасада: Томскі прыборны завод (з 1960), Томскі завод матэматычных машын (з 1962, СКБ, галоўны канструктар комплекса сродкаў аўтаматызацыі кіравання), Навукова-даследчы інстытут сродкаў аўтаматызацыі (Мінск; з 1973), Мінскі электратэхнічны завод, Беларускі філіял Усесаюзнага праектна-тэхналагічнага інстытута ЦСУ СССР, Інстытут тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі (з 1978, галоўны канструктар праекта СКТБ з ДВ, з 1979 – галоўны канструктар ВКР КАСДПР-А, з 1985 – загадчык аддзела спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, з 1991 – галоўны канструктар праекта лабараторыі эргатычных сістэм), прадпрыемства "Орион" (з 2000, намеснік генеральнага дырэктара).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1985) і інш.
Варыянтная форма
Pratapopaŭ, Aleg Georgievič (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методы формирования, обработки и контроля картографических данных при изготовлении цифровых карт местности : диссертация .... кандидата технических наук : 00.00.00 / Протопопов Олег Георгиевич. — Минск, 1986.
Анкета вучонага (без анкеты).
Пратапопаў Алег Георгіевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 23.
Протопопов Олег Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 305.
Протопопов Олег Георгиевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 160—161.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.