На главную |
---|
Справка
Котаў, Сяргей Рыгоравiч (кандыдат тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1962) |
Нарадзіўся 30.01.1962, г. Краснаводск, Туркменія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1992).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія шкла і сіталаў", 1983); Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1986).
Навуковыя інтарэсы: бяспека і засцярога ў надзвычайных сітуацыях.
Месца работы, пасада: Цэнтральнае канструктарскае бюро "Пеленг", 1986–1993). НДІ крыміналогіі, крыміналістыкі і судовых экспертыз Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1993–1994). Служба ў органах Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1994–2007). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Галоўнае ўпраўленне навукі, 2007–2012, упраўленне суправаджэння і каардынацыі навукова-даследчых работ, начальнік упраўлення, 2008–2012). Дэпартамент па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Рэспублікі Беларусь (арганізацыйна-аналітычнае ўпраўленне, з 2012; начальнік упраўлення). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: медалі "За безупречную службу" 3 ступені Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2006), "150 лет пожарной службе Беларуси" (2004); Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2006); Грамата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2000).
Варыянтная форма
Kotaŭ, Sârgej Rygoravič (нар. 1962 ) |
Гл. таксама
Рэспублика Беларусь. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях |
Котов, Сергей Григорьевич (кандидат технических наук ; химическая технология ; род. 1962 ) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |