unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кузьмініч, Таццяна Васільеўна (кандыдат педагагічных навук ; бібліятэчная дзейнасць ; бібліяграфічная дзейнасць ; нар. 1960)

    Нарадзілася 20.06.1960, в. Гарадзец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Бібліяграфазнавец. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (2003).
    Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", спецыялізацыя "Грамадска-палітычная літаратура", кваліфікацыя "Бібліятэкар-бібліёграф", 1981); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры", 1996); Беларускі ўніверсітэт культуры (аспірантура, 1996).
    Навуковыя і прафесійныя інтарэсы: бібліяграфазнаўства; гістарычная бібліяграфія; гісторыя беларускай бібліяграфіі; нацыянальная бібліяграфія; інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (1996–2003, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, выкладчык, дацэнт); Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2004–2022, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах, з 2020 – намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006); нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2007), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нагрудны знак "Юбілейны медаль у гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (2010); медаль "За працоўныя заслугі" (2011), Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2020).
    E-mail: kuzminich@nlb.by

        Варыянтная форма
    Kuz'minič, Taccâna Vasil'eŭna (нар. 1960)
    Кузьмінич, Тетяна Василівна (нар. 1960) (украінская мова)
    Страмужэўская, Таццяна Васільеўна (нар. 1960) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск)
    Кузьминич, Татьяна Васильевна (кандидат педагогических наук ; библиотечная деятельность ; библиографическая деятельность ; род. 1960) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...