Справка
Нарадзілася 20.06.1960, в. Гарадзец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Бібліяграфазнавец. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (2003).
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", спецыялізацыя "Грамадска-палітычная літаратура", кваліфікацыя "Бібліятэкар-бібліёграф", 1981); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры", 1996); Беларускі ўніверсітэт культуры (аспірантура, 1996).
Навуковыя і прафесійныя інтарэсы: бібліяграфазнаўства; гістарычная бібліяграфія; гісторыя беларускай бібліяграфіі; нацыянальная бібліяграфія; інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (1996–2003, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, выкладчык, дацэнт); Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2004–2022, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах, з 2020 – намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах).
Узнагароды: Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006); нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2007), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нагрудны знак "Юбілейны медаль у гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (2010); медаль "За працоўныя заслугі" (2011), Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2020).
E-mail: kuzminich@nlb.by
Варыянтная форма
Kuz'minič, Taccâna Vasil'eŭna (нар. 1960) |
Кузьмінич, Тетяна Василівна (нар. 1960) (украінская мова) |
Страмужэўская, Таццяна Васільеўна (нар. 1960) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...