Справка
Нарадзіўся 26.03.1929, пас. Куння, Вялікалукскі раён, Пскоўская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1963), старшы навуковы супрацоўнік (спецыяльнасць "Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў", 1967).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання", 1953).
Навуковыя інтарэсы: сістэмы актыўнага і адаптыўнага кантролю ў станках-аўтаматах; тэорыя аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні; аўтаматызацыя чарцёжна-графічных работ; праблемы апрацоўкі і адлюстравання графічнай інфармацыі.
Месца працы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (з 1957, галоўны інжынер), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1963, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1965, лабараторыя камп'ютарнай графікі, старшы навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1978).
Памёр 00.00.2017.
Варыянтная форма
Dnâproŭski, Âŭgen Vasilevič (1929—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и исследование систем активного автоматического контроля для станков токарной группы : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Днепровский Е. В. — Минск, 1963.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дняпроўскі Яўген Васілевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 172.
Днепровский Евгений Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 390.
Днепровский Евгений Васильевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 108—109.
Евгений Васильевич Днепровский — 50 лет творческого пути / Н. П. Савик, В. В. Ткаченко // Информатика. — Минск, 2007. — № 4. — С. 137—139.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.