Справка
Нарадзілася 30.06.1944, г. Льгоў, Курская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Кандыдат тэхнічных навук (1984).
Адукацыя: Запарожскі машынабудаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", 1966), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1978).
Навуковыя інтарэсы: мадэляванне і аўтаматызацыя праектавання тэхналагічных працэсаў у машынабудаванні; стварэнне скразных камп'ютарных тэхналогій праектавання і вытворчасці новай прадукцыі.
Месца працы, пасада: БелОМА – Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава (з 1967, інжынер-тэхнолаг, з 1970 – інжынер-канструктар Канструктарскага бюро дакладнага машынабудавання), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1974, інжынер, вядучы канструктар, загадчык сектара, галоўны канструктар праекта, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1998–2002 – дырэктар НДРУП "Сістэмы аўтаматызацыі", з 2002 – загадчык лабараторыі аўтаматызацыі працэсаў праектавання). Інфармацыя на 2018.
Варыянтная форма
Gubič, Liliâ Vasil'eŭna (род. 1944) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Информационная база автоматизированного проектирования приспособлений : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.13.12 / Губич Лилия Васильевна. — Минск, 1984.
Анкета вучонага (без анкеты).
Губич Лилия Васильевна // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 104—105.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Сайт "eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.